На русском языке:
На приговор Беляцкому и правозащитникам «Весны» отреагировали в ЕС и США
Вярхоўны Прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль апублікаваў заяву, у якой асудзіў палітычна матываваны прысуд праваабаронцам і заклікаў да неадкладнага вызвалення больш за 1450 палітвязняў у Беларусі.
А таксама нагадаў, што атрымліваючы Нобелеўскую прэмію міру, Алесь Бяляцкі заявіў, што тыя, хто найбольш шануе свабоду, часта яе пазбаўленыя.
Адрэагавалі і ў амбасадзе ЗША ў Беларусі заявіўшы, што ЗША катэгарычна не прымаюць прысуды праваабаронцам.
«Іх мэта — пабудаваць ілюзію стабільнасці, калі ўнутры краіны бяспраўе, а ў рэгіёне няма бяспекі. Іх прыярытэт — захаваць палітычную ўладу за кошт суверэнітэту, незалежнасці, асабістых свабод. Гэтыя намаганні будуць марныя.
Алесь Бяляцкі і яго калегі дэманструюць шматгадовую прыхільнасць захаванню незалежнасці Беларусі, настойваючы на яе дэмакратычным характары. «Вясна» з’яўляецца апірышчам сусветнай супольнасці праваабаронцаў. Злучаныя Штаты стаяць на іх баку і падтрымліваюць іх намаганні», – заявіла амбасада ЗША.