На русском языке:
На сайте госзакупок появился тендер на закупку мебели в казармы: по рендерам больше похоже на ресторан
На сайце дзяржзакупак апублікаваны тэндар на пошук пастаўшчыка мэблі для казармаў «Інстытута нацыянальнай бяспекі РБ».
Пастаўшчыка мэблі выбірае ААТ «БУДТРЭСТ № 4», сярод лотаў прысутнічаюць:
— Сталы абедзенныя – 31 адзінка за 12 230 BYN;
— Крэслы абедзенныя – 88 штук за 15 444 BYN;
— Канапы – 12 штук за 10 368 BYN.
Але самае цікавае ва ўнутраных дакументах, а, дакладней, у дызайн-праекце, дзе прадстаўлены рэндары будучых, прама скажам, «царскіх» казармаў. На стандартныя памяшканні для вайскоўцаў ужо зусім не падобна, і тут альбо ў вайскоўцаў так рэзка выраслі патрабаванні, альбо (мяркуючы па запытанай мэблі) хтосьці проста вырашыў адкрыць свой рэстаран.