In English:
Five Belarusian volunteers were killed in the war
На русском языке:
Погибли пятеро беларусских добровольцев
Абʼяднанне «Пагоня» расказала пра гібель на вайне ва Украіне яшчэ аднаго беларуса. Імя загінулага за свабоду Беларусі і Украіны не называецца.
«Ён быў сапраўдным беларусам — смелым, вольным, шчырым чалавекам, які змагаўся на баку святла супраць акупантаў. Яго ўкраінскія сябры па зброі кажуць: Назаўжды ў страю, брат! Ты ваяваў за Украіну і не дачакаўся звальнення Беларусі…», — сказана ў паведамленні «Пагоні».
Гэта як мінімум 23-і беларускі добраахвотнік, які загінуў пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.