На русском языке:
На войне погиб ещё один беларусский доброволец
Як паведамляе Euroradio, на вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік з пазыўным «Кракаў».
Гэта адбылося яшчэ ў сакавіку падчас выканання баявога задання на Харкаўшчыне. «Кракаў» патрапіў пад расейскі артабстрэл і памёр ад раненняў, не сумяшчальных з жыццём.
Па дадзеных выдання, ужо вядома мінімум пра 63 беларусы, якія загінулі на вайне ва Украіне, змагаючыся супраць акупацыйных войск УС РФ за свабоду Украіны і Беларусі.