На вакацыях дзяцей запрашаюць у лагер на базе АМАПа ва Уруччы

Прэс-служба Лукашэнкі (president.gov.by)
2 хв.

На русском языке: На каникулах детей зовут в лагерь на базе ОМОНа в Уручье

Беларусам па Viber рассылаюць аб’яву аб наборы дзяцей у патрыятычны лагер на сумна вядомай базе АМАПа ва Уруччы. Пра гэта ў рэдакцыю Motolko.help паведамілі чытачы. У лагер прымаюць хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў.

У першай палове дня з дзецьмі збіраюцца праводзіць заняткі па ваеннай падрыхтоўцы, у другі – мерапрыемствы па плане «Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі». Карміць іх будуць у суседняй школе.

На вакацыях дзяцей запрашаюць у лагер на базе АМАПа ва Уруччы

Ваенна-патрыятычны клуб «Рысь» на 3214 базе АМАПа існуе не першы дзень, яшчэ ў жніўні ён аб’яўляў набор дзяцей 9-15 гадоў у курсанты, пра што прыхільнікі Рыгора Азаронка даведаліся з ягонага тэлеграм-канала:

«Бацькі, для тых, хто хоча, каб яго сын вырас моцным, здаровым патрыётам – для вас аб'ява. Легендарная частка 3214 запрашае вашых дзяцей у ваенна-патрыятычны клуб «Рысь». Гэта не для смаркатых змагароў! Гэта для воінаў і абаронцаў!» – напісаў карэспандэнт СТБ Рыгор Азаронак.

На вакацыях дзяцей запрашаюць у лагер на базе АМАПа ва Уруччы

Папярэдні матэрыял
За 5 гадоў зарплаты ў Літве выраслі на 102%, а ў Беларусі ўсяго на 14%
Наступны матэрыял
Мігранты збіраюцца правесці ў Мінску мітынг?

Iншыя матэрыялы