Мігранты збіраюцца правесці ў Мінску мітынг?

Скрыншот са старонкі мерапрыемства
1 хв.

На русском языке: Мигранты собираются провести в Минске митинг?

У Facebook з’явілася мерапрыемства пад назвай «Дэманстрацыя для бежанцаў», якую плануюць правесці ў Мінску на плошчы Незалежнасці ў пятніцу, 26 лістапада а 14-й гадзіне.

«З пачатку прытоку мігрантаў дыктатар Лукашэнка забіў больш за 200 чалавек, у тым ліку жанчын і дзяцей. Давайце спынім яго ад крадзяжу ў нашых братоў, якія маюць патрэбу ў іх грошах і надзеі!», – гаворыцца ў апісанні мерапрыемства.

Таксама паведамляюць, што на месцы правядзення акцыі будуць прадстаўнікі дабрачынных арганізацый. Якіх менавіта – не ўдакладняецца. А дзякуючы сабраным ахвяраванням, людзі змогуць атрымаць цёплую вопратку на зіму і гарачую халяльную ежу.

Арганізатар выказвае патрабаванні да ўладаў:

  • даць інфармацыю для легальнага ўезду на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза;
  • забяспечыць умовы для пражывання і сацыяльнага забеспячэння тым, хто вырашыць застацца ў Беларусі.

Адзначым, што профіль арганізатара дэманстрацыі Farida Nadeem створаны 13 кастрычніка. У яе 262 сябра, большасць акаўнтаў якіх таксама стварылі ў кастрычніку.

Папярэдні матэрыял
На вакацыях дзяцей запрашаюць у лагер на базе АМАПа ва Уруччы
Наступны матэрыял
Сёння спаўняецца год ініцыятыве BYPOL. Успамінаем іх лепшыя матэрыялы

Iншыя матэрыялы