На русском языке:
На выходных произошла ротация российских военных, которые остаются на аэродроме «Мозырь»?
Паводле нашай інфармацыі, 9 снежня ў 17:34 з аэрадрома «Сешча» (Бранская вобласць, РФ) у аэрапорт «Гомель» прыляцеў ваенна-транспартны самалёт Ан-12 ПКС РФ. Да гэтага Ан-12 прылятаў у Гомель 13 кастрычніка.
Пазней, у раёне 19 гадзін, на трасе М10 (Гомель – Рэчыца) рухалася калона УС РФ: аўтобус ПАЗ і 2 аўтамабілі «Урал» (тэнт). Уся тэхніка была без рэгістрацыйных знакаў.
Адзначым, што расійскія вайскоўцы працягваюць знаходзіцца на аэрадроме «Мазыр» («Бокаў»). Гэта пацвярджаюць як дадзеныя спадарожнікавых здымкаў, так і рэгулярныя перамяшчэнні вайскоўцаў у Мазыры і яго наваколлях.
Ваенна-транспартны самалёт Ан-12 можаце перавозіць на борце да 90 чалавек. У кузаў аўтамабіля «Урал» змяшчаецца каля 30 пасажыраў, у аўтобус ПАЗ (у залежнасці ад мадэлі) – 23. Адпаведна, калона, заўважаная на трасе М10, магла перавозіць больш за 80 пасажыраў. Аднак нельга выключаць, што асабовы склад перавозіўся толькі ў аўтобусе, а ў грузавіках – грузы.
Такім чынам, можна меркаваць, што самалёт Ан-12 даставіў групу расійскіх вайскоўцаў для ратацыі кантынгенту, які знаходзіцца на аэрадроме «Мазыр» («Бакоў»). Нельга выключаць, што борт мог даставіць вайскоўцаў і для ратацыі кантынгенту, які знаходзіцца на аэрадроме «Зябраўка».