На якія формы абароны ў Польшчы могуць прэтэндаваць беларускія бежанцы?

Canva
9 хв.

Ці будуць беларускія ўцекачы з Украіны і Беларусі абароненыя на падставе рашэння Рады ЕС?

Каманда Ціханоўскай і Цэнтра Беларускай Салідарнасці сустрэліся з дырэктарам дэпартамента бежанскіх працэдур у Польшчы. Па выніках гэтай сустрэчы складзены гайд, хто з беларусаў трапляе пад дзеянне Рашэння Рады ЕС аб прадастаўленні часовай абароны, як яно будзе працаваць і якія дакументы патрэбныя для пацвярджэння свайго статусу.

На якія формы абароны ў Польшчы могуць прэтэндаваць беларускія бежанцы?

Анджэй Карпяк, Вольга Дабравольская і Крысціна Рыхтэр / Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

Уся інфармацыя — на сайце Ціханаўскай. Прыводзім гайд без зменаў:

Грамадзяне Беларусі, якія легальна знаходзіліся на тэрыторыі Украіны на момант 24 лютага 2022 года і выехалі ў ЕС у сувязі з пачаткам вайны ва Украіне, аўтаматычна падпадаюць пад дзеянне Рашэння Рады ЕС аб ​​прадастаўленні такім катэгорыям асоб часовай абароны.

Хто будзе абаронены на падставе рашэння Рады ЕС?

– грамадзяне Украіны, што пражываюць ва Украіне, якія былі вымушаныя з’ехаць пачынаючы ад 24 лютага 2022 г. у выніку ўварвання расійскіх узброеных сіл, якое мела месца ў той дзень;

– грамадзяне трэціх краін, а таксама асобы без грамадзянства, якія легальна знаходзіліся ва Украіне, якія былі вымушаныя з’ехаць пачынаючы ад 24 лютага 2022 г. у выніку ўварвання расійскіх узброеных сіл, якое мела месца ў той дзень, і якія не могуць бяспечна і на працяглы перыяд вярнуцца на тэрыторыю краіны ці рэгіёна свайго паходжання ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў гэтай краіне паходжання. Сюды могуць уваходзіць асобы, якія на момант падзей, якія прывялі да масавага прытоку перамешчаных асоб, карысталіся статусам бежанца або раўназначнай абаронай ва Украіне, або звярнуліся па прадастаўленне такой абароны. Грамадзяне трэціх краін, якія легальна пражывалі ва Украіне на працягу доўгага часу падчас падзей, якія прывялі да масавага прытоку, павінны карыстацца часовай абаронай незалежна ад таго, ці могуць яны бяспечна і на працяглы перыяд вярнуцца ў сваю краіну ці рэгіён паходжання, а таксама

– Члены сем’яў двух вышэйпаказаных катэгорый асоб, пры ўмове, што гэтыя сем’і ўжо існавалі ва Украіне на момант узнікнення абставін, якія прывялі да масавага прытоку перамешчаных асоб, незалежна ад таго, ці зможа член сям’і бяспечна і на працяглы перыяд вярнуцца ў краіну свайго паходжання. У адпаведнасці з Дырэктывай Рады 2001/55/WE членам сям’і з’яўляецца муж/жонка, партнёр/партнёрка асобы, якая належыць да дзвюх вышэйзгаданых катэгорый асоб; малалетнія дзеці асоб, якія не знаходзяцца ў шлюбе, належаць да дзвюх вышэйпаказаных катэгорый або мужа і жонкі такіх асоб, незалежна ад таго ці былі яны народжаныя ў шлюбе або былі ўсыноўленыя; іншыя блізкія сваякі, якія жылі сумесна як адна сям’я ў перыяд, калі наступілі абставіны, якія прывялі да масавага наплыву перамешчаных асоб, і якія былі часткова ці цалкам на ўтрыманні асоб, якія належаць да дзвюх вышэйзгаданых катэгорый.

    Што на практыцы гэта азначае для беларусаў?

1. Няма неабходнасці легалізоўваць сваё знаходжанне на працягу 15 дзён з моманту ўезду на падставе згоды каменданта памежнай службы, а тым больш падаваць заявы ў ваяводскія ўпраўленні аб прадастаўленні ВНЖ не маючы мэты знаходжання (праца, вучоба, уз’яднанне з членам сям’і і інш.).

2. На дадзены момант у Польскім парламенце на разглядзе знаходзіцца спецыяльны закон па абароне грамадзян Украіны на тэрыторыі Польшчы, які ў прыватнасці будзе ўносіць змены ў закон аб часовай абароне. На практыцы гэта азначае, што на падставе закону аб часовай абароне на ўсе катэгорыі асобаў, указаных у Рашэнні Рады ЕС, будзе аўтаматычна распаўсюджвацца часовая абарона.

3. Дырэктар дэпартамента бежанскіх працэдур таксама заявіў, што ў катэгорыю асоб, якія доўга знаходзіліся на тэрыторыі Украіны будуць таксама ўключаны наступныя групы грамадзян:
– грамадзяне Беларусі, якія маюць часовы від на жыхарства ва Украіне;
– грамадзяне Беларусі, якія маюць пастаянны від на жыхарства ва Украіне;
– грамадзяне Беларусі, якія атрымалі і хадайнічаюць аб прадастаўленні міжнароднай абароны ва Украіне;
– Грамадзяне Беларусі, якія легальна знаходзяцца на тэрыторыі Украіны на працягу 180 дзён на падставе рашэння Кабінета міністраў Украіны ад снежня 2020 года, да 31 снежня 2021 года (бязвізавы рэжым).

Часовая абарона не будзе распаўсюджвацца на асоб, якія нелегальна знаходзіліся на тэрыторыі Украіны і заехалі ў ЕС на падставе згоды каменданта памежнай службы. Дадзеныя замежнікі могуць хадайнічаць аб прадастаўленні міжнароднай абароны ў Польшчы, калі ў краіне паходжання яны падвергліся або могуць быць падвергнутыя пераследу.

  • Кампетэнтны орган

Кіраўніцтва па справах замежнікаў (Taborowa 33)

  • Працэдура

На дадзены момант яшчэ не распрацаваная працэдура пацверджання статуту часовай абароны, аднак Упраўленне плануе максімальна спрасціць або аўтаматызаваць гэтую працэдуру, бо гэта будзе толькі пацвярджаць, што заяўнік знаходзіцца пад часовай абаронай згодна з рашэннем Савета ЕС.

  • Меркаваны тэрмін дзеяння часовай абароны будзе складаць 1 год.

Часовая абарона будзе распаўсюджвацца на тэрыторыі ўсіх краін ЕС, аднак калі Вы хочаце пацвердзіць свой статус часовай абароны на тэрыторыі іншай краіны ЕС (не Польшчы), Вам неабходна звярнуцца ў кампетэнтныя органы гэтай краіны. Нашы рэкамендацыі тычацца толькі асоб, якія плануюць заставацца на тэрыторыі Польшчы.

  • Неабходныя дакументы

На гэты момант яшчэ не распрацавана форма заяўкі і пералік неабходных дакументаў, тым не менш, ужо зараз мы ведаем, што гэта будзе:

– дакумент які пацвярджае асобу і грамадзянства (напрыклад, пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні, вадзіцельскае пасведчанне або даведка выдадзеная украінскім ці беларускім дзяржаўным органам). Мы перадалі ў дэпартамент інфармацыю аб тым, што многія беларусы не маюць пры сабе пашпартоў з тых ці іншых прычын, на што нас запэўнілі, што гэта не стане перашкодай да прызнання статусу часовай абароны.

– Пацвярджэнне легальнага знаходжання ва Украіне па стане на 24 лютага 2022 г. (напрыклад, дакументы, што пацвярджаюць наяўнасць віду на жыхарства, пашпарт з адзнакай аб легальным уездзе ў Украіну тэрмінам менш за 180 дзён, часовыя дакументы, выдадзеныя асобам, якія хадайнічаюць аб прадастаўленні абароны).

– Пацвярджэнне перасячэння Украінскай мяжы ў бок ЕС пасля 24 лютага 2022 г.

  • Як гэта будзе працаваць?

Будзе створана агульная сістэма, у якой будуць рэгістравацца асобы, на якіх распаўсюджваецца часовая абарона і такім асобам будзе выдавацца пацвярджэнне часовай абароны. Працэдура гарантуе доступ да рынку працы, аднак не прадугледжвае выдачы дадатковых дакументаў, такіх як, напрыклад, карта побыту.

На сённяшні дзень папраўкі ў Закон яшчэ не прынятыя, аднак Дырэктар Карпяк заклікае чакаць прыняцця адпаведных мер і распрацоўкі працэдур і не паддавацца паніцы. Упраўленне па справах замежнікаў, МЗС і Канцылярыя Прэзідэнта запэўнілі нас, што ніякія санкцыі не будуць прымененыя да асоб, хто ўехаў на тэрыторыю Польшчы ў сувязі з вайной ва Украіне, а ў выпадку эксцэсу прасілі інфармаваць іх для як мага больш хуткага ўрэгулявання падобных сітуацый.

  • Хто будзе абаронены на падставе спецыяльнага закону?

– грамадзяне Украіны, якія прыбылі ў Польшчу ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі на тэрыторыі іх дзяржавы;
– грамадзяне Украіны, што маюць карту паляка, якія разам з блізкімі сваякамі, якія прыбылі ў Польшчу ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі на тэрыторыі іх дзяржавы;
– жонкі грамадзян Украіны, якія не маюць украінскага грамадзянства, пры ўмове, што яны прыбылі на тэрыторыю Польшчы непасрэдна з тэрыторыі Украіны ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі.

  • Што гэта азначае на практыцы?

Такую абарону на падставе спецыяльнага закону змогуць атрымаць грамадзяне Беларусі — жонкі, партнёры і блізкія сваякі грамадзян Украіны.

  • Кампетэнтныя органы

Ваяводскія ўпраўленні і мясцовыя органы самакіравання.

***

Пасля прыняцця закона Офіс Святланы Ціханоўскай прадаставіць больш падрабязную інфармацыю.

11 сакавіка 2022 года Сенат Польшчы прапанаваў некаторыя папраўкі ў гэты спецыяльны закон, якія дазволяць беларусам таксама скарыстацца яго палажэннямі.

Яшчэ раз настойліва раім устрымацца ад падачы якіх-небудзь заяў да прыняцця спецыяльнага заканадаўства і ўрэгулявання сітуацыі. Памятайце, што Вы знаходзіцеся легальна і ў хуткім часе зможаце скарыстацца палажэннямі часовай абароны або спецыяльнага закону.

На русском языке: На какие формы защиты в Польше могут претендовать беларусские беженцы?

Папярэдні матэрыял
Зінгман і Мазепін пазбавіліся сваіх самалётаў
Наступны матэрыял
Збор сродкаў на дапамогу сем'ям загінулых беларускіх дальнабойшчыкаў

Iншыя матэрыялы