На русском языке:
На Змитера Дашкевича возбудили новое уголовное дело
«Радыё Свабода» паведамляе, што Зміцер Дашкевіч не выйшаў на волю. На Змітра заведзены новы артыкул за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».
Змітра затрымалі 23 сакавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры, нагадвае «Вясна». Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а затым перазатрымалі ўжо па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. Таксама абвінавачванне было выстаўленае ягонай жонцы Насце, якая ў выніку атрымала тры гады «хатняй хіміі». Зміцеру прызначылі 1,5 года калоніі. У Зміцера і Насты чацвёра дзяцей.
Зміцер Дашкевіч раней двойчы быў палітычным зняволеным. У 2006 годзе ён быў абвінавачаны ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, асуджаны на паўтара года зняволення.
У 2011 годзе яго асудзілі на 2 гады зняволення нібыта за хуліганства. 18 снежня яго і Эдуарда Лобава (за дзень за прэзідэнцкіх выбараў) затрымалі. Дашкевіч і Лобаў назвалі гэта правакацыяй спецслужбаў. У 2012 годзе яму дадалі яшчэ год да турэмнага тэрміна. Зміцер Дашкевіч адмаўляўся прасіць аб памілаванні і выйшаў на волю цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.