На русском языке:
Начальник отдела идеологической работы 38-й бригады ВС РБ хочет всех грызть
У тэлеграм-каналах пачаў распаўсюджвацца фрагмент рэпартажу журналіста амерыканскага тэлеканала NBC News, дзе ён пытаецца ў ваеннага: «Калі давядзецца змагацца, вы гатовыя?»
А ў адказ апошні ледзь не крыкам адказвае: «Вядома! Так, так, так! Грызці будзем!»
Не хочам нікога засмучаць, але гэты зараджаны не салдат УС РБ, нават не баец элітнага падпадзялення ССО і не камандзір баявога падрадзялення, а… звычайны ідэолаг 38-й брыгады ВС РБ.
Завуць яго Сяргей Сухавіла, а ягоная пасада у 38-й брыгадзе (дакладней у в/ч 92616 г. Брэста) гучыць так: намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай працы – начальнік аддзела ідэалагічнай працы. А ў ідэолагаў жа часам факты з фантазіямі могуць разыходзіцца.
Сухавіла Сяргей Міхайлавіч – палкоўнік, намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай працы – начальнік аддзела ідэалагічнай працы 38 адшбр (в/ч 92616, Брэст). Ён скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча ў 1995 годзе.
Сухавіла запомніўся беларусам яшчэ і тым, што прымушаў сваіх байцоў разрываць жывёлаў на вачах у дзяцей. Пасля ён заявіў, што забойства жывых істот неабходна «для псіхалагічнай падрыхтоўкі байцоў».
Таксама ён пакінуў бел-чырвона-белы сцяг на падлозе на ўваходзе ў клуб ваеннай часткі. Калі ў 38 адшбр прыехалі вучні адной са школаў Брэста, дзеці пераступілі сцяг – і зампаліт патэліў у аддзел адукацыі адміністрацыі горада, дзе паскардзіўся на «няправільныя» дзеянні вучняў.
Цікава, што палкоўнік Сухавіла зʼяўляецца шчаслівым уладальнікам трох аўтамабіляў (зялёны «Форд Мандэа», чырвоны «Опель Зафіра», сіні «Вольва») і бардовага матацыкла «Хонда».