На русском языке:
Нацбанк: в марте золотовалютные резервы уменьшились на $692,9 млн (на 8,4%)
За сакавік 2022 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 692,9 млн даляраў ЗША (на 8,4%) пасля зніжэння ў лютым на 259,1 млн даляраў ЗША (на 3,0%).
Па інфармацыі Нацбанка, міжнародныя рэзервовыя актывы РБ на 1 красавіка 2022 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 7,6 млрд даляраў.
Зніжэнне актываў у Нацбанку тлумачаць планавым пагашэннем знешніх і ўнутраных даўгоў на суму каля $100 млн, продажам у пачатку сакавіка Нацбанкам замежнай валюты на таргах БВФБ, а таксама пераводам часткі сродкаў у замежнай валюце ў актывы, якія фармальна не адносяцца да рэзервовых актываў па міжнародных стандартах.