Найбуйнейшы кантрабандны груз за 20 гадоў? У Літве затрымалі кантрабанду цыгарэт на €2,6 млн

Delfi.lt
6 хв.

На русском языке: Крупнейший контрабандный груз за 20 лет? В Литве задержали контрабанду сигарет на €2,6 млн

Літоўскае выданне Delfi паведамляе, што 29 снежня 2022 г. супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы (САДМ) пры праверцы эшалона, які прыбыў з Беларусі, знайшлі рэкордную за 20 гадоў кантрабандную партыю цыгарэт, якія былі схаваныя ў мяшках з грануламі сланечніка.

Найбуйнейшы кантрабандны груз за 20 гадоў? У Літве затрымалі кантрабанду цыгарэт на €2,6 млн

Кантрабандны груз быў знойдзены на чыгуначнай станцыі Панярай, у трох затрыманых вагонах было схавана 672 000 пачкаў кантрабандных цыгарэт з беларускімі этыкеткамі. Іх кошт з улікам падаткаў складае больш за 2,6 млн еўра. Як піша выданне, гэта найбуйнейшы перахоплены кантрабандны груз за ўсю гісторыю працы САДМ з 2000 года.

Акрамя таго, паведамляецца, што за 2022 год памежнікі выявілі 51 выпадак кантрабанды па чыгунцы і перахапілі 4 322 114 пачкаў цыгарэт, большасць якіх было прывезена з Беларусі.

Але ці сапраўды гэтая кантрабанда найбуйнейшая за 2 дзесяцігоддзі?

Наконт гэтага ёсць пэўныя сумневы, бо супастаўныя па памерах (і нават буйнейшыя) партыі кантрабандных цыгарэт з Беларусі перахаплялі ў Літве і раней. Вось некалькі прыкладаў:

  • Кастрычнік 2021 г. – У пункце пропуску «Лаварышкес» канфіскавалі каля 750 000 пачкаў беларускіх цыгарэт, іх ацэначны кошт складаў €2 737 000.
  • Жнівень 2021 г. – Затрымана больш за 633 000 пачкаў беларускіх цыгарэт на 2,23 млн еўра.
  • Ліпень 2021 г. – Літоўскія мытнікі затрымалі дзве фуры з 1 042 000 пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэт. Кошт ацэньвалася ў € 3 640 000.
Папярэдні матэрыял
Telegram баніць пралукашысцкія каналы, калі на іх скардзіцца ў Apple і Google. Вось як гэта зрабіць
Наступны матэрыял
Яшчэ адзін эшалон з навучанымі ў Беларусі мабілізаванымі УС РФ перакінуты ў напрамку Луганска

Iншыя матэрыялы