На русском языке:
В новогоднюю ночь Нине Багинской сделал подарок совершенно незнакомый человек
Маленькую гісторыю аб тым, што адбылося са спадарыняй Нінай у перадсвяточны дзень распавяла журналістка Любоў Лунёва. Працытуем яе без зменаў:
«Мы ўсё ж засталіся пры ўсёй гэтай навале беларусамі. І салідарнасць наша нікуды не падзелася.
Ніна Багінская распавяла сёння: «Еду ўчора на аўтобусе 100 у бок плошчы Незалежнасці. Недзе ў раёне Кастрычніцкай плошчы заўважыла, што на мяне глядзіць жанчына сярэдняга ўзросту. Сустрэліся вачыма і яна:
— Вы Ніна Багінская?
— Так.
— Так рада Вас пабачыць. Дзякуй Вам за ўсё, беражыце сябе.
Яна праціснулася да выхаду і, выходзячы, нешта сунула мне ў руку. Я гляджу, а гэта сторублёвая купюра. Я толькі паспела ёй сказаць: «Вы што? Мне ня трэба ніякіх грошай». А тут і дзверы зачыніліся і я засталася з гэтай купюрай. Ай, неяк няёмка. Ну што гэта такое»
Гэта навагодні падарунак ад жанчыны, якой дастаткова было ўсяго толькі пазнаць нашу любімую Ніну, каб зрабіць для яе нешта добрае ў гэты перадсвяточны дзень. Можа яна і сама адчула сябе лепей ад гэтага».
Дарэчы, так бы мовіць, працягваючы тэму… Памятаеце напрыканцы году мы прапаноўвалі вам дапамагчы сем’ям палітзняволеных з набыццём прадуктаў? Хочам паведаміць і адначасова адзначыць, што вы зрабілі навагодні цуд для 37-мі сем’яў палітвязняў. Дзякуй кожнаму і кожнай!