Напярэдадні Новага Году Ніне Багінскай зрабіў падарунак зусім незнаёмы чалавек

Наша Ніва
4 хв.

На русском языке: В новогоднюю ночь Нине Багинской сделал подарок совершенно незнакомый человек

Маленькую гісторыю аб тым, што адбылося са спадарыняй Нінай у перадсвяточны дзень распавяла журналістка Любоў Лунёва. Працытуем яе без зменаў:

«Мы ўсё ж засталіся пры ўсёй гэтай навале беларусамі. І салідарнасць наша нікуды не падзелася.

Ніна Багінская распавяла сёння: «Еду ўчора на аўтобусе 100 у бок плошчы Незалежнасці. Недзе ў раёне Кастрычніцкай плошчы заўважыла, што на мяне глядзіць жанчына сярэдняга ўзросту. Сустрэліся вачыма і яна:
— Вы Ніна Багінская?
— Так.
Так рада Вас пабачыць. Дзякуй Вам за ўсё, беражыце сябе.

Яна праціснулася да выхаду і, выходзячы, нешта сунула мне ў руку. Я гляджу, а гэта сторублёвая купюра. Я толькі паспела ёй сказаць: «Вы што? Мне ня трэба ніякіх грошай». А тут і дзверы зачыніліся і я засталася з гэтай купюрай. Ай, неяк няёмка. Ну што гэта такое»

Гэта навагодні падарунак ад жанчыны, якой дастаткова было ўсяго толькі пазнаць нашу любімую Ніну, каб зрабіць для яе нешта добрае ў гэты перадсвяточны дзень. Можа яна і сама адчула сябе лепей ад гэтага».

Дарэчы, так бы мовіць, працягваючы тэму… Памятаеце напрыканцы году мы прапаноўвалі вам дапамагчы сем’ям палітзняволеных з набыццём прадуктаў? Хочам паведаміць і адначасова адзначыць, што вы зрабілі навагодні цуд для 37-мі сем’яў палітвязняў. Дзякуй кожнаму і кожнай!

Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаны прынамсі да 8 студзеня
Наступны матэрыял
На ўзбраенне ВС РБ прыняты РСЗА «Ураган-М» і радыёлакацыйны комплекс «Усход-3D»

Iншыя матэрыялы