На русском языке:
«Наша Ніва»: Чижа выпустили под домашний арест и отправили в Новинки
Выданне «Наша Ніва» паведамляе, што сёння ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы разглядаецца скарга бізнэсоўца Юрыя Чыжа. Са скаргі стала зразумела, што бізнэсоўца трымалі пад вартай у СІЗА, потым змясцілі пад хатні арышт, а пасля следства вырашыла адправіць яго на судова-псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі.
Брат Юрыя, Аляксандр, адмовіўся каментаваць стан здароўя бізнэсмэна.
Юрый Чыж — беларускі прадпрымальнік, набліжаны да Лукашэнкі, генеральны дырэктар ТАА «Трайпл», якое запомнілася мінчукам недарэчнай забудовай водна-зялёнага дыяметра (ЖК «Ля Траецкага», даўгабуд гасцініцы ля цырка). Акрамя таго, кампаніі «Трайпл» належыць сетка гіпермаркетаў ProStore, сетка заправак, кафэ, рэстараны, гарналыжны комплекс «Лагойск» і іншае.