«Свабодная дэмакратычная Беларусь будзе найлепшай санкцыяй супраць Пуціна»: Ціханоўская ў Еўрапарламенце заклікала прызнаць Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі

Фото: Европарламент
4 хв.

Святлана Ціханоўская сёння падчас выступу ў Камітэце па знешніх справах Еўрапарламента заклікала прызнаць Аб’яднаны пераходны кабінет прадстаўніком беларускага народа і наладзіць з ім супрацоўніцтва.

«Я заклікаю вас сёння адхіліць мёртвы і махлярскі рэжым Лукашэнкі і працаваць з намі, каб пабудаваць свабодную і дэмакратычную Беларусь, прызнаць Абʼяднаны пераходны кабінет у якасці сапраўднага прадстаўніка народу. Мы гатовы супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты ў рамках «Усходняга партнёрства» і іншых праграм. Мы ўжо ўсталявалі такое супрацоўніцтва з Радай Еўропы. Упершыню ў гісторыі Рада Еўропы не будзе ўзаемадзейнічаць з афіцыйным урадам, а з нашым дэмакратычным рухам. Мы заклікаем Еўрапарламента зрабіць тое ж самае», – сказала Ціханоўская.

Беларуская нацыянальная лідарка таксама зазначыла, што еўрадэпутаты могуць дапамагчы беларускім дэмакратычным сілам прадэманстраваць, што Беларусь чакаюць у Еўропе: распрацаваць новую дэмакратычную Канстытуцыю і рэформы. Па словах Ціханоўскай, свабодная дэмакратычная Беларусь будзе найлепшай санкцыяй супраць Пуціна, а найлепшай дапамогай Украіне – 1000-кіламетровая мяжа з Беларуссю, якая не зʼяўляецца калоніяй Крамля.

Акрамя таго, у сваім выступе Ціханоўская таксама асудзіла дзеянні рэжыму Лукашэнкі па падтрымцы расейскай агрэсіі супраць Украіны, разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў, бо гэтыя дзеянні Лукашэнкі зʼяўляюцца легалізацыяй акупацыі Беларусі.

На русском языке: «Свободная демократическая Беларусь будет лучшей санкцией против Путина»: Тихановская в Европарламенте призвала признать Объединенный переходный кабинет Беларуси

Папярэдні матэрыял
Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША Прайс: «Беларусь ужо даўно саступіла свой суверэнітэт у значнай ступені Расіі»
Наступны матэрыял
«Наша Ніва»: Рашэнне аб правядзенні ўтоенай мабілізацыі прынята, яна пройдзе пад выглядам праверкі боегатоўнасці

Iншыя матэрыялы