На русском языке:
«Наша Ніва»: Украина блокирует участие Тихановской и беларусов в совместных дипломатических мероприятиях
Выданне «Наша Ніва» са спасылкай на крыніцы сярод еўрапейскіх дыпламатаў паведамляе, што ў апошні час Украіна блакуе ўдзел Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў беларускага грамадства ў сумесных з еўрапейцамі мерапрыемствах.
Журналісты пішуць, што гэта выглядае як частка закулісных дамоўленасцяў паміж Кіевам і Лукашэнкам ці спроба адгадаць жаданні апошняга.
«Каб хаця б тэарэтычна стрымліваць Лукашэнку ад нарошчвання аб’ёмаў свайго ўдзелу ў вайне, яны [украінцы] спрабуюць гэта рабіць. Што ён іх неаднаразова падманваў, гэта ў цяперашняй сітуацыі не ўлічваецца», — сказала крыніца выдання.
Прыклад: сёлета Ціханоўскую не запрасілі на саміт «Люблінскага трыкутніка», хаця летась беларускія дэмакратычныя сілы туды запрашаў кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.
Да гэтага спісу можна аднесці і адсутнасць Ціханоўскай на афіцыйнай частцы цырымоніі ў Варшаве, якая прайшла ў гонар 160-годдзя паўстання 1863-64 гг.
«Украінцы блакуюць удзел беларусаў — не толькі Ціханоўскай, паўсюль, дзе могуць, гэта праўда», — сказаў выданню адзін з дыпламатаў.