«Бесчалавечнае абыходжанне з грамадзянамі Беларусі павінна спыніцца»: ЕС выступіў з заявай пра прысуд Дар’і Лосік

Наша Ніва
4 хв.

In English: «This inhuman treatment of Belarusian citizens must stop»: The EU published a statement on the sentencing of Daria Losik
На русском языке: «Бесчеловечное обращение с гражданами Беларуси должно остановиться»: ЕС выступил с заявлением о приговоре Дарьи Лосик

На сайце ЕС апублікаваная заява ў сувязі з так званым «судом» над Дар’яй Лосік, якую прыгаварылі да двух гадоў калоніі за інтэрвʼю «Белсату».

У заяве гаворыцца пра самы «ганебны і палітычна матываваны» прысуд, які «падтрымлівае рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць народа Беларусі», так і пра іншых палітычных зняволеных, якія павінны быць неадкладна вызваленыя.

«Амаль кожны дзень у Беларусі зʼяўляюцца новыя прыклады беспадстаўных і жорсткіх прысудаў на палітычных судах, якія адбываюцца ў закрытым рэжыме. Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню, у краіне налічваецца больш за 1440 палітычных зняволеных, зараз яны [рэпрэсіі] закранулі і самых уразлівых – дзяцей. Гэтае бесчалавечнае абыходжанне з грамадзянамі Беларусі павінна спыніцца», – сказана ў заяве.

Папярэдні матэрыял
У Маладзечне рака афарбавалася ў ярка-чырвоны колер. Чыноўнікі гэта не каментуюць
Наступны матэрыял
«Наша Ніва»: Украіна блакуе ўдзел Ціханоўскай і беларусаў у сумесных дыпламатычных мерапрыемствах

Iншыя матэрыялы