Науседа: НАТА павінна ўзмацніць бяспеку на мяжы з Беларуссю

delfi.lt
4 хв.

На русском языке: Науседа: НАТО должно усилить безопасность на границе с Беларусью

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў НАТА ўзмацніць бяспеку на мяжы з Беларуссю. Пра гэта палітык напісаў у сваім Twitter.

«Сёння на паседжанні Дзяржаўнай рады абароны мы ўважліва разгледзелі падзеі ў Расеі, чый рэжым становіцца ўсё больш уразлівым. Мы таксама адзначылі, што Беларусь стала сховішчам для вайсковых злачынцаў. Кантроль межаў НАТА і абарона яго ўсходняга флангу – гэта найважнейшае», – адзначыў Науседа.

Учора прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што «Прыгожын сыдзе ў Беларусь». Як менавіта і ў якім выглядзе будзе рэалізаваны сыход Прыгожына ў Беларусь пакуль не вядома.

У цяперашні час няма дадзеных аб прыбыцці Прыгожына або падраздзяленняў ПВК Вагнер у РБ. Таксама мы не фіксуем павелічэння актыўнасці расейскіх вайскоўцаў, размешчаных у Беларусі.

Адзначым, што апошняй значнай актыўнасцю УС РБ каля межаў з Літвой былі лётна-тактычныя вучэнні са 116-й штурмавой авіяцыйнай базай, якая дыслакуецца ў Лідзе. Вучэнні праходзілі з 21 да 23 чэрвеня. У ходзе вучэнняў адпрацоўваліся пытанні ўзаемадзеяння з пунктам кіравання авіяцыйнага наводчыка, ажыццяўлення палётаў ва ўмовах перашкод радыёсувязі, пасадкі на аператыўны і заражаны аэрадромы, падаўлення СПА суперніка і інш. У вучэннях прымаў удзел самалёт Іл-22ВПУ (паветраны камандны пункт) ПКС РФ.

Па нашых дадзеных, на наступным тыдні таксама плануецца актыўнасць на авіяцыйных палігонах ВС РБ «Ружаны» і «Нёман».

З актуальнай інфармацыяй аб ваеннай актыўнасці ў Беларусі можна азнаёміцца на нашай анлайн-карце.

Папярэдні матэрыял
Беларускі Гаюн: З Мачулішчаў у Расею паляцелі пяць Іл-76 ПКС РФ
Наступны матэрыял
Візіт кіраўніка Экватарыяльнай Гвінеі ў Мінск адмяніўся. Прапаганда робіць выгляд, нібы нічога не планавалася.

Iншыя матэрыялы