Якую тэхніку УС РБ атрымалі ў студзені?

4 хв.

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», за студзень не паведамлялася аб паступленнях ва УС РБ новых узораў ваеннай тэхнікі. Тым не менш сёе-тое новае УС РБ усё ж атрымалі.

Так на ўзбраенне разведвальных і спецпадраздзяленняў войскаў ЗАК паступілі расійскія снегаходы TAYGA PATRUL 551 SWT, але іх колькасць не называлася. Таксама авіяцыйныя атрады БЛА 6-й і 11-й амбр. атрымалі новыя трэнажоры для заняткаў з аператарамі БЛА мультироторного тыпу і FPV-дронаў.

Якую тэхніку УС РБ атрымалі ў студзені?

Акрамя таго, стала вядома, якую яшчэ тэхніку УС РБ атрымаюць у далейшым:

  • РЭБ «Красуха-С4». Яго паступленне чакаецца ў другім паўгоддзі 2024 г. і, верагодна, новая РЭБ паступіць на ўзбраенне 48-га асобнага батальёна РЭБ (в/ч 97061) у Брэсце.
  • DJI Mavic 3. Новую партыю БЛА павінны атрымаць падраздзяленні войскаў ЗАК.
  • Знішчальнікі Су-30СМ. Іх мусілі паставіць яшчэ летась, але гэтага так і не адбылося. Аднак замкамандуючага ВПС і СПА заявіў, што неўзабаве будзе абноўлены парк знішчальнай авіяцыі ВПС РБ.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за студзень можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Агляды па тэмах:

Ваенная актыўнасць у Беларусі ў студзені 2024 года. Коратка

У студзені ўпершыню з пачатку вайны ў Беларусь не прыляцеў ніводны борт ПКС РФ

Колькасць УС РФ у Беларусі не мяняецца

Актывізацыя супрацоўніцтва ПВК «Вагнер» з УС РБ: чым найміты займаліся ў студзені?

Папярэдні матэрыял
Колькасць УС РФ у Беларусі не мяняецца
Наступны матэрыял
Актывізацыя супрацоўніцтва ПВК "Вагнер" з УС РБ: чым найміты займаліся ў студзені?

Iншыя матэрыялы