На русском языке:
Не меньше 3 «шахедов» за утро зашло в Беларусь
Раніцай 1 лютага зафіксавана мінімум 3 заходы расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны і РФ.
Дроны заходзілі курсам на Брагін і Асарэвічы, а адзін заляцеў з РФ, прайшоў па мяжы і вылецеў ва Украіну праз Тры сястры. Першы зафіксаваны ў 05:06, калі БПЛА заляцеў на Брагін, праз Малажын. Далей заходы ў 05:51 і 06:13.
Авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.
З 2024 года «Беларускі Гаюн» зафіксаваў не менш як 478 заходаў БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з іх 5 разведвальных дронаў. За год пацверджана 11 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.
На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.