Уначы з 8 на 9 студзеня зафіксавана мінімум 4 заходы расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны.
Дроны заходзілі ў «беларускі калідор», Гомельскі і Брагінскі р-н. Першы заход за ноч зафіксаваны ў 23:21, калі БПЛА заляцеў на Асарэвічы. Далей заходы: 23:22, 23:44 і 00:50.
Авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.
З ліпеня 2024 года «Беларускі Гаюн» зафіксаваў 450 заходаў расійскіх БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з іх 5 разведвальных дронаў. За год пацверджана 10 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.
На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.