На русском языке:
Не только Куропаты: В Беларуси больше 120-и мест массовых расстрелов, а под репрессии попало 1,4 млн. человек
Ужо праз некалькі дзён будзе роўна 87 год з масавага расстрэлу прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. супрацоўнікі НКУС расстралялі больш за 100 чалавек, сярод якіх было як мінімум 22 пісьменнікі і паэта.
Насамрэч «Ноч паэтаў» — гэта самы вядомы выпадак масавага знішчэння беларускай інтэлігенцыі за ўвесь перыяд «Вялікага тэрору», які, зноў жа, толькі частка маштабных рэпрэсій у БССР — з сярэдзіны 20-х і да самай смерці Сталіна ў 1953 г.
Дзякуючы дзейнасці Зянона Пазняка і грамадскаму рэзанансу ў 90-х, беларусы даведаліся пра Курапаты, дзе паводле розных ацэнак было забіта ад 102 да 250 тысяч чалавек, але ў рэальнасці месцаў масавых расстрэлаў НКУС у Беларусі нашмат больш.
Яшчэ ў 2017 годзе гісторык Ігар Кузняцоў паведаміў, што паводле яго прыкладных падлікаў у 1917-53 гг. у БССР было расстраляна 370 000 чалавек, што ў 10 разоў больш за афіцыйную лічбу.
Бясспрэчным фактам з’яўляецца тое, што практычна ў кожнай беларускай сям’і ёсць продкі, якія ў той ці іншай ступені пацярпелі ў сталінскія часы. І пра гэта, зноў жа сведчаць лічбы, бо па словах Кузняцова ў 17-53 гг. па палітычных матывах у БССР было рэпрэсавана не менш за 1 млн. 400 тыс. чалавек — г.зн. 17% насельніцтвы БССР на канец 50-х.
Больш за тое, Кузняцоў устанавіў, што на тэрыторыі Беларусі ёсць мінімум 124 месцы, дзе НКУС арганізоўваў масавыя расстрэлы ахвяр рэпрэсій. Сярод іх 19 — толькі ў Мінску і наваколлях: Курапаты, Баравая, Уручча, абсерваторыя, Парк Чалюскінцаў, Сцяпянка, Дражня, МТЗ, вул. Батанічная, Благаўшчына, Лошыцкі Яр, аэрапорт «Мінск-1», Кальварыя, Цівалі, Масюкоўшчына, Дразды, Камароўка і ст. Таварная.
У шэрагу месцаў стаяць мемарыяльныя знакі і крыжы, але ў большасці няма ніякіх згадак пра гэта. І нягледзячы на тое, што прайшло ўжо больш за 80 гадоў, але да гэтага часу эксгумацыя там не праводзілася, а дакументы, пра тое, хто менавіта там быў расстраляны і калі да сённяшняга дня ў закрытых архівах КДБ.