На русском языке:
Недалеко от границы с Польшей найден мертвым военнослужащий
Брэсцкая памежная група паведаміла, што днём 20 сакавіка ў в. Абераўшчына (Камянецкі раён, 5.5 км ад мяжы з Польшчай) у памяшканні аддзялення памежкантролю «Высока-Літоўск» знойдзены труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду, заўважыла Euroradio.
Паведамляецца, што радавы 2003 года нараджэння быў прызваны ў кастрычніку 2022 года і праходзіў службу ў Брэсцкай пагранічнай групе. Прычыны здарэння высвятляюцца.