«Недалёкі, але хітры». Як ЦРУ апісвалі супрацоўнікаў КДБ БССР у 1972 годзе

Кадр з фільма «Мёртвы сезон»
5 хв.

In English: «Stupid but crafty». How the CIA described the KGB officers of the BSSR in 1972
На русском языке: «Глупый, но хитрый». Как ЦРУ описывали сотрудников КГБ БССР в 1972 году

У сераду, 15 Снежня, Нацыянальнае ўпраўленне архіваў і дакументацыі (NARA) апублікавала каля 1500 дакументаў ЦРУ звязаных з забойствам Джона Кэнэдзі. Паводле атрыманай інфармацыі крыніцы, 26 верасня Лі Харві Освальд сустрэўся з агентам КДБ у амбасадзе Савецкага Саюза ў Мехіка, усяго за два месяцы да забойства прэзідэнта ЗША.

У дакументах сцвярджаецца, што годам раней ананімны інфарматар папярэдзіў супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Аўстраліі аб тым, што Кэнэдзі будзе забіты Савецкім Саюзам за ўзнагароду ў памеры 100 000 даляраў.

Акрамя таго, у дакументах змяшчаецца інфармацыя ад крыніцы, у якой яна апісвае некаторых супрацоўнікаў Беларускага КДБ. Мы вырашылі вывучыць гэтыя дадзеныя і сабралі звесткі пра згаданых супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў, датаваныя 1972 годам.

Анатоль Аксёнаў

Анатоль Аляксандравіч Аксёнаў нарадзіўся ў 1948 годзе. Рост 168 см, спартыўнага целаскладу (ён былы гімнаст), светлыя валасы, карыя вочы, мяккія рысы твару з крыху бачнымі чырвонымі венамі. Падчас зносін ён мае звычку глядзець уніз, а затым рэзка падымаць вочы. Крыніца не лічыць яго асабліва разумным, але з «хітрым, калгасным падыходам да жыцця». Выпіваў, з-за чаго часта трапляў у непрыемнасці. Часта раз’язджаліся з ягонай жонкай Таццянай Кандраковай, якая карысталася яго становішчам і часта прыгандлёўвала на чорным рынку.

Па словах крыніцы, Аксёнаў баяўся свайго бацьку, Аляксандра Нікіфаравіча, які быў сябрам ЦК КПСС і займаў пасаду другога сакратара ЦК КП Беларускай ССР. Маці – былы тэрапеўт, на момант паказанняў крыніцы ўжо не працавала.

Бацька Аксёнава хацеў, каб той ажаніўся з дачкой іншага члена ЦК КП, Аляксеем Аляксеевічам Смірновым, што выклікала масу канфліктаў паміж бацькам і сынам, асабліва на фоне цяжкай алкагольнай залежнасці Аксёнава. Таксама менавіта па патрабаванні бацькі, пасля заканчэння Мінскага Дзяржаўнага Педагагічнага Інстытута замежных моў (цяпер МДЛУ) у 1972 годзе, паступіў у школу КДБ у Мінску.
Пасля таго, як ён стаў супрацоўнікам КДБ, Аксёнаў працягваў размаўляць са сваімі аднакласнікамі, у тым ліку з крыніцай. Менавіта праз Аксёнава крыніца пазнаёмілася з іншымі супрацоўнікамі КДБ і змагла даведацца некаторую інфармацыю пра аперацыі ў Мінску.

Юрый Борыч

Нарадзіўся ў 1950 годзе. Сын генерала КДБ. Рост прыкладна 180 см, худы, светлыя валасы, якія ён зачэсваў на левы бок.

Сведка апісвае яго як ціхага чалавека. Любіць граць на гітары. Ён, як і ягоная жонка, скончыў Мінскі Дзяржаўны Педагагічны Інстытут Замежных моў. Гаворыць на нямецкай і англійскай мовах. Борыч быў у камандзіроўцы ў Нідэрландах (крыніца мяркуе, па даручэнні КДБ), вярнуўся ў Мінск, але быў ізноў адпраўлены туды незадоўга да ад’езду крыніцы.

Фёдар Чысты

Нарадзіўся прыкладна ў 1949 годзе. Высокі (182 см), буйнога целаскладу, светлыя валасы і глыбока пасаджаныя вочы. Крыніца апісвае яго як нязграбнага, з грубымі рысамі твару, «недалёкага, але хітрага». Скончыў Мінскі Дзяржаўны Педагагічны Інстытут Замежных моў і быў інфарматарам яшчэ ў часы студэнцтва. Заўзяты курэц і алкаголік. Працаваў разам з Аксёнавым у операддзеле.

Уладзімір Лапшоў

Нарадзіўся прыкладна ў 1946 годзе. Невысокага росту (166 см), моцнага целаскладу, падобны да баксёра. У яго кароткія валасы, блакітныя вочы, на левым баку твару — родная пляма. У яго быў пранізлівы позрік.

Раней быў дзяльцом на чорным рынку. Сам ён інжынер-будаўнік родам з Мінска, быў у Іране, на момант стварэння дакумента працаваў у Маскве. Крыніца лічыла, што ён быў агентам КДБ з прычыны інцыдэнту, калі супрацоўнікі міліцыі спынілі Лапшова за перавышэнне хуткасці, а той паказаў ім нейкі ідэнтыфікацыйны дакумент, пасля чаго супрацоўнікі яго адпусцілі.
Лапшоў любіў добра апранацца, і крыніца лічыла яго пазёрам.

Віктар Малочка

Віктар Мікалаевіч Малочка нарадзіўся прыкладна ў 1946 годзе, сын міністра гандлю Беларускай ССР Мікалая Пятровіча Малочкі. На момант стварэння дакумента Віктар Мікалаевіч быў лейтэнантам операддзела КДБ. Ён быў нізкага росту, тоўсты, цёмныя валасы. Жанаты і меў дваіх дзяцей.

Мароз

Мароз (імя не пазначана) працаваў на КДБ. Быў у камандзіроўцы ў Афрыцы, верагодна, з мэтай ваеннай ці эканамічнай дапамогі, апублікаваў навуковую працу па Афрыцы. Мароз заўсёды знаходзіўся ў колах супрацоўнікаў КДБ. Невысокага росту (167 см), у яго выпуклыя вочы, кароткая шыя і, па словах крыніцы, ён падобны да жабы. У яго была новая мадэль «Волгі», якая ў той час выпускалася для набыцця радавымі грамадзянамі толькі ў колькасці некалькіх машын.

Уладзімір Сучэйка

Нарадзіўся прыкладна ў 1946 годзе. Ён быў адзіным выпускніком школы КДБ у Мінску, які скончыў яе са званнем малодшага лейтэнанта праз кепскія паводзіны. Пазней быў адхілены ад службы КДБ за празмернае ўжыванне алкаголю.

У дакуменце згадваюцца і іншыя супрацоўнікі, аднак, крыніца апісвае іх дастаткова коратка.

Яўген Сурганаў нарадзіўся прыкладна ў 1945 годзе, высокі (190 см), сярэдняга целаскладу, у яго светлыя валасы, прывабнай знешнасці. Левае плячо значна ніжэйшае за правае. Любіць выпіць.

Аляксандр Похін, маёр КДБ у адстаўцы, раней быў намеснікам начальніка Мінскага Апераддзела КДБ і непасрэдным начальнікам Анатоля Аксёнава. Яго дачка, Людміла, была сяброўкай крыніцы.

Гурый (імя не пазначана), маёр КДБ. Рост 173 см, моцнага целаскладу і, па словах крыніцы, яго твар падобны да пысы бульдога.

Зяновіч (імя не пазначана) — капітан КДБ. Загадваў філарманічным аркестрам, але быў адхілены. На момант публікацыі дакумента Зяновіч вучыўся вадзіць аўтобус, што, паводле слоў чалавека, які апытваў крыніцу, можа сведчыць пра яго звальненне з КДБ.

Папярэдні матэрыял
Звязаная з Лукашэнкам Dana Astra падала ў суд на EUobserver і Раду ЕС
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з кіраўніком МЗС Нарвегіі

Iншыя матэрыялы