Нафтапрадукты, чыгун і сталь: з 5 ліпеня Вялікабрытанія ўводзіць новыя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі

gov.uk
2 хв.

На русском языке: Нефтепродукты, чугун и сталь: с 5 июля Великобритания вводит новые экономические санкции против режима в Беларуси

На сайце ўрада Вялікабрытаніі сказана, што з 5 ліпеня краіна ўводзіць новыя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Беларусі з-за вайны ва Украіне, якія ўключаюць забарону на:

— экспарт прадуктаў нафтаперапрацоўкі,
— кампанентаў перадавых тэхналогій (у тым ліку тыя, што выкарыстоўваюцца ў квантавых вылічэннях),
— прадметаў раскошы (уключаючы творы мастацтва),
— Імпарт беларускага чыгуну і сталі.

Акрамя таго, паведамляецца, што Лондан абмяжуе доступ РБ да фінансавых паслуг і магчымасцяў для выпуску даўгавых абавязацельстваў і каштоўных папер. Агулам забароны закрануць імпарт і экспарт тавараў на суму каля 60 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Папярэдні матэрыял
У Сочы пабілі беларуса. Ім аказаўся заўзяты лукашыст і экс-супрацоўнік ХК «Дынама-Мінск» Мікіта Гараеў.
Наступны матэрыял
У Гродзенскай вобласці знішчылі пахаванне салдат Арміі Краёвай

Iншыя матэрыялы