Ніякай «маналітнасці» ў шэрагах прапагандыстаў няма, а ёсць сталыя сваркі, распілоўванне грошай і пошук ворагаў ва ўсіх і ва ўсім

СТВ
2 хв.

In English: There is no «monolithism» among propagandists, but rather constant fights, splitting money and looking for enemies in everyone and everything
На русском языке: Никакой «монолитности» в рядах пропагандистов нет, а есть постоянные срачи, распил денег и поиск врагов во всех и во всём

Былы кіраўнік СТВ, адзін з ключавых прапагандыстаў Лукашэнкі 2020 года, а цяпер галоўрэд газеты «Менскі кур’ер» Кірыл Казакоў напісаў калонку, якая гаворыць аб тым, што ў іх грамадстве проста гара прэтэнзій адзін да аднаго.

Зірніце, як ён апісвае тое, што адбываецца ўнутры:

«Год таму паплечнікі вырашылі падзяліць пасады ў яшчэ не існуючай арганізацыі і палаяліся. Потым адначасна вырашылі, што трэба падзяліць яшчэ чамусьці не выдзеленыя дзяржавай грошы на іх падтрымку, і зноў палаяліся».

Казакоў піша, што яго не задавальняе цкаванне тых, хто ездзіць у водпуск у Еўропу або ходзіць у рэстаран з англійскай назвай:

«Пайшоў у рэстаран з ангельскай назвай – вораг народу. Паспрабаваў знайсці рашэнне праблемы, а не паслаў усіх і адразу – слабак. І льюцца вёдры памыяў на журналістаў, педагогаў, чыноўнікаў і лідараў грамадскіх арганізацый».

Фактычна, гэта такі недвухсэнсоўны наезд на ўсякіх Азаронкаў і Мукавозчыкаў, якія штохвілінна спрабуюць выслужыцца шляхам цкавання іншых і закрыцця менскіх установаў. Пры гэтым ён называе іх папулістамі, якія зʼяўляюцца зусім невялікай часткай грамадства.

Яшчэ адзін аспект, што менавіта Казакоў прывёў на СТВ Азаронка, Пуставога і іншых. Распальванне нянавісці ён называў «аўтарскай журналістыкай», але факт у тым, што кіраўніком СТВ ён прапрацаваў менш за год, і нядаўна пайшоў на паніжэнне ў непапулярную прапагандысцкую газету «Менскі Курʼер». Там жа, дарэчы, публікуецца і Азаронак, але толькі Казакову гэта, відавочна, не падабаецца.

У цэлым жа атрымліваецца, што Казакова не задавальняюць дзеянні тых, каго ён сам прывёў на дзяржТВ, а можа і не толькі іх. Судзячы па калонцы, адносіны ў іх калектывах напружаныя ўжо даўно, проста гэта рэдка выходзіць вонкі.

Ніякай «маналітнасці» ў шэрагах прапагандыстаў няма, а ёсць сталыя сваркі, распілоўванне грошай і пошук ворагаў ва ўсіх і ва ўсім

Папярэдні матэрыял
Ад Лукашэнкі бягуць набліжаныя прапагандысты? Адна з іх ужо некалькі месяцаў жыве ў Мексіцы.
Наступны матэрыял
Дырэктар падсанкцыйнай кампаніі, якая распрацавала ПЗ для распазнання асоб, свабодна адпачывае ў Літве

Iншыя матэрыялы