«Ніякіх перашкод»: Кіраўнік дэпартамента па авіяцыі заявіў, што беларускае неба адкрытае для ўсіх, але забыўся на штосьці

5 хв.

На русском языке: «Никаких препонов»: Глава департамента по авиации заявил, что беларусское небо открыто для всех, но кое-что забыл

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ігар Голуб, расказваючы аб тым, што Беларусь гатова аднавіць авіязносіны з Еўропай, заявіў:

«Наша неба адчынена. Мы нікому ніколі не ставілі ніякіх перашкод, заўсёды гатовы да аднаўлення і дыялогу, і авіязносін з краінамі Еўропы».

Насамрэч, яго словы не адпавядаюць рэчаіснасці, бо яшчэ ў снежні 2023 года Беларусь забараніла «заходнім» самалётам садзіцца ў РБ без дазволу «ўлад».

Гэтая забарона дзейнічае ўжо амаль год (яе працягваюць кожныя тры месяцы) і, як чакаецца, яна будзе працягнутая зноў. Сутнасць яго ў тым, што Белаэранавігацыя забараніла самалётам, якія заходзяць у паветраную прастору Беларусі з боку Латвіі, Літвы і Польшчы, здзяйсняць пасадку ў Беларусі без спецдазволу МЗС РБ. Выключэнне распаўсюджваецца толькі на аварыйныя і надзвычайныя сітуацыі падчас палёту, а таксама на бізнес-авіяцыю.

Аднак пра гэта Ігар Голуб, відаць, проста забыўся.

Папярэдні матэрыял
Сталі вядомыя прозвішчы 5-і палітвязняў, якія выйшлі на волю
Наступны матэрыял
Адзін БПЛА ўначы залятаў у Беларусь

Iншыя матэрыялы