На русском языке:
Новы Час: В Брюсселе будут обсуждать снятие санкций с «авиации» взамен на освобождение некоторых политзаключённых
Выданне «Новы час» са спасылкай на свае крыніцы ў дэмсілах і структурах ЕС паведамляе, што сёння (19 чэрвеня) на сустрэчы ў Бруселі можа быць узнята тэма зняцця санкцый з «авіяцыі» (верагодна, гаворка ідзе пра Белавія).
«Маўляў, ёсць сігналы з боку беларускіх уладаў, што ўзамен могуць вызваліць кагосьці з палітвязняў. Каго канкрэтна могуць вызваліць, кто гэтыя сігналы перадае прадстаўнікам апазіцыі, дакладна не вядома. Гэтак жа як і не вядома, чаму з такой рэгулярнасцю менавіта ў перыяды найбольшай няўстойлівасці рэжыму Лукашэнкі і яго памагатых з’яўляюцца такія інцыятывы», — піша Новы Час.
Выданне выказала спадзяванне, што нягледзячы на лабістаў, інтарэсы некаторых еўрапейскіх бізнесменаў, і працу спецслужбаў Лукашэнкі, прадстаўнікі ЕС і ЗША больш не наступяць на тыя ж граблі. «Як гэта ўжо не аднаразова адбывалася».
UPD. Пазней Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка заявіў, што зняцце санкцый у Брусэлі не абмяркоўваецца.