Сёння раніцай у 10:14 з Мінска ў Каір вылецеў Boeing 737-800 (EW-544PA). Ён выконвае раней не анансаваны «эвакуацыйны» рэйс для грамадзян Беларусі, якія выехалі ўчора з Газы.
Ці будзе ён бясплатным для пасажыраў не паведамляецца.
Нагадаем, што папярэдні платны гуманітарны рэйс з Тэль-Авіва каштаваў 117 беларусам $550 кожнаму.