Новым галоўрэдам Kyky.org стаў журналіст Віктар Малішэўскі

kyky.org
3 хв.

На русском языке: Новым главредом Kyky.org cтал журналист Виктор Малишевский

Віктар Малішэўскі – вядомы беларускі журналіст і блогер, які працаваў у Камсамольскай праўдзе, у Press Club, быў галоўрэдам выданняў Еўрарадыё і Officelife.

На сайце KYKY.ORG ужо выйшла першая калонка новага галоўнага рэдактара пад назвай «2107 год. Беларусь. Утопія «Н» – гэта ўтопія, у якой Беларуссю будучыні кіруе штучны інтэлект «Н».

Аднак, калі вы ўжо падумалі, што тэкст – гэта чыстай вады выдумка і пісаў яго наогул Оруэл, а не Малішэўскі, то не спяшаецеся з высновамі. Бо пры напісанні матэрыялу аўтар уключыў туды шэраг рэальных фактаў.

Ну, а пра тое, што ў адным з кабінетаў Беларусі сапраўды, з нядаўняга часу, усталяваны нейкі дзіўны манітор з літарай «Н» – вы і самі ведаеце.

Папярэдні матэрыял
Ва Украіне не прынялі дакументы на ВНЖ у беларускага экс-добраахвотніка, а ягонай жонцы адмовілі ў бежанстве
Наступны матэрыял
Бізнес-партнёр Зайцава і гандляры зброі, якія дапамагаюць ВПК РБ і РФ, трапілі пад санкцыі ЗША

Iншыя матэрыялы