Ва Украіне не прынялі дакументы на ВНЖ у беларускага экс-добраахвотніка, а ягонай жонцы адмовілі ў бежанстве

полк Каліноўскага
5 хв.

In English: Ukraine did not accept documents for residence permit of a Belarusian ex-volunteer, his wife was denied refugee status
На русском языке: В Украине не приняли документы на ВНЖ у беларусского экс-добровольца, а его жене отказали в беженстве

Сёння былы беларускі добраахвотнік з палка Кастуся Каліноўскага Аляксей Лазараў (пазыўны «Вуж») напісаў у твітэры, што ўкраінская міграцыйная служба адмовіла у атрыманні ВНЖ. Не проста адмовіла – у яго нават не прынялі дакументы.

«Ёсць толькі адна краіна, дзе прымуць беларусаў. Але ёсць нюанс», – сумна пажартаваў Аляксей.

Ва Украіне не прынялі дакументы на ВНЖ у беларускага экс-добраахвотніка, а ягонай жонцы адмовілі ў бежанстве

У рэплаях ён удакладніў, што яго жонка Вераніка Яновіч атрымала адмову ў бежанстве. Вераніка таксама зʼяўляецца экс-байцом палка Каліноўскага (пазыўны «Сон»). Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў жніўні скончыўся тэрмін дзеяння яе пашпарта. Вярнуцца ў Беларусь за новым, як вы разумееце, яна не можа (там добраахвотнікам пагражае аж да смяротнага пакарання), а зрабіць новы ў консульстве РБ у ЕС таксама няма магчымасці – без візы і пашпарта яе не выпусцяць з Украіны. Замкнёнае кола.

Ва Украіне не прынялі дакументы на ВНЖ у беларускага экс-добраахвотніка, а ягонай жонцы адмовілі ў бежанстве

Беларускія добраахвотнікі Аляксей Лазараў і Вераніка Яновіч абвянчаліся ў Кіеве ў сакавіку 2022 года. / Фота: полк Кастуся Каліноўскага

Аляксей і Вераніка былі публічнымі байцамі палка, яны вялі свае сацсеткі і расказвалі пра будні абаронцаў Украіны. Яны ўступілі ў полк (тады яшчэ батальён) Каліноўскага ў самым пачатку вайны. У сакавіку Аляксей і Вераніка абвянчаліся ў Кіеве.

Як жыць далей – Аляксей і Вераніка пакуль не ведаюць.

Папярэдні матэрыял
Telegram выдаліў усе каналы ГУБАЗіКа
Наступны матэрыял
Новым галоўрэдам Kyky.org стаў журналіст Віктар Малішэўскі

Iншыя матэрыялы