In English:
Alexey Shvakov is the new chairman of the National Bar Association: we tell you who he is by his own quotes
На русском языке:
Новым председателем БРКА стал Алексей Шваков: рассказываем, кто он такой его же цитатами
Новым старшынёй Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) стаў Аляксей Швакоў. Яго намеснікам абрана Алена Быліна. Такая інфармацыя паведамляецца на сайце БРКА.
Сёння, 14 лютага, стала вядома, што Віктар Чайчыц сышоў з пасады кіраўніка БРКА, якую ён займаў з 2011 года. Пра тое, што гэта можа адбыцца ў бліжэйшы час, нядаўна паведамляў адвакат Дзмітрый Лаеўскі. А сёння гэтую інфармацыю пацьвердзілі крыніцы выданьня Zerkalo.io. Перад выбарамі 2020 года менавіта Чайчыц заклікаў адвакатаў устрымацца ад заяваў аб тым, што «дрэнна працуе ўся сістэма» і «не паддавацца на правакацыі».
«Ён адыграў важную ролю ў тым, што адвакатура пазбавілася рэшткаў незалежнасці, а таксама ва ўхіленні з прафесіі шматлікіх добрых адвакатаў», — пісаў Лаеўскі.
Сёння стала вядома, што месца Чайчыца заняў экс-старшыня Мінскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакоў. Для разумення, якіх поглядаў прытрымліваецца гэты чалавек, можна згадаць ягоныя цытаты на канферэнцыі МГКА, якая адбылася ў пачатку 2021 года. Тады, сярод іншага, Швакоў асуджаў адвакатаў, якія пасля выбараў 2020 года сталі займацца адміністрацыйнымі справамі.
«Калі ты ніколі не хадзіў і не займаўся адміністрацыйным працэсам, і не ведаеш як там адчыняюцца дзверы ў тым жа ІЧУ ці ізалятары следчым, так, навошта вы, там, пачынаеце, так бы мовіць, туды, прашу прабачэння за слова, біцца, так? Я вось часам там глядзеў некаторыя рэчы, там, якія адвакаты, там, бачыў, пісалі, так, ну гэта проста мяне здзівіла, ну людзі такія пытанні першапачаткова задавалі, што чалавек прыйшоў, а як там тэрмін абскарджання, што там рабіць, куды пісаць скаргу, а хто ўвогуле гэтым займаецца. Зразумела. Ну вось у нас, тым не менш, паддаўшыся такому ўсеагульнаму, так бы мовіць, назваць нават не ведаю, парыву, руху, многія адвакаты ў той перыяд, так, сталі займацца адміністрацыйнымі справамі», — казаў Швакоў.
Акрамя таго, Швакоў раіў адвакатам, якія абараняюць палітвязняў быць «чым цішэй, тым лепш», а свабоду слова ён называў «моднай тэмай». А пра калектыўныя звароты адвакатаў ён казаў, што шмат адвакатаў не да канца разумелі пад чым падпісваюцца.
«У нас шмат тут зараз кажуць “свабода слова”, “кажу, што хачу” і гэтак далей, так бы мовіць, нельга забараняць нічога. Ну, такая, модная тэма», – казаў Швакоў.
Па словах праваабаронцаў, старшыня Мінскай калегіі адвакатаў ужо тады сваімі бязвольнымі і кан’юнктурным выступам пасылаў сігнал сваім жа калегам: «замоўкніце, змірыцеся, вы толькі шрубка ў сістэме».