На русском языке:
Новые автобусы в Витебске вывели на линию с остановками из Уфы
Учора адбылася ўрачыстая перадача віцебскаму аўтобуснаму парку адразу 10 новых аўтобусаў мадэлі «МАЗ-216047».
У цырымоніі пуску новых «гармонікаў» на вуліцы Віцебску браў удзел асабіста старшыня віцебскага аблвыканкама Субоцін, які ўручыў аўтапарку сертыфікат.
Ужо ўвечары новыя аўтобусы выйшлі ў рэйс і нешта пайшло не так.
Пасажыры заўважылі, што на інфармацыйных табло транслююцца нетыповыя назвы аўтобусных прыпынкаў, якіх у Віцебску ніколі і не было, да прыкладу: «вул. Мубаракова» і «Інстытут хвароб вока».
У выніку высветлілася, што гэтыя прыпынкі знаходзяцца ў расійскай Уфе, а Віцебск, мяркуючы па ўсім, атрымаў аўтобусы, якія прызначаліся зусім не для яго.