На русском языке:
Новые паспорта, выход из Союзного государства и поддержка беларусов от США до Скандинавии: как поднимался беларусский вопрос в Мюнхене?
16-18 лютага Абʼяднаны Пераходны Кабінет і нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская бралі ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, дзе правялі вялікую колькасць сустрэч з прадстаўнікамі палітыкі і бізнесу.
Чырвонай ніткай на ўсіх сустрэчах праходзіла безумоўнае адстойванне інтарэсаў беларускага народу і дапамога беларусам. Няпоўны спіс тых, з кім сустрэліся дэмсілы:
- Нэнсі Пелосі, экс-спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША;
- Джордж Сорас, мільярдэр і філантроп;
- Кіраўніцтва Google і YouTube;
- Урсула фон дэр Ляен, кіраўніца Еўракамісіі;
- Ілва Ёхансан, Еўракамісарка па ўнутраных справах;
- Пінхас Гольдшміт, прэзідэнт канфедэрацыі еўрапейскіх рабінаў;
- Пётр Павел, прэзідэнт Чэхіі;
- Олаф Шольц, канцлер Германіі;
- Ларс Лёке Расмусэн, кіраўнік МЗС Даніі;
- Тордыс Кольбрун Рэйкфіёрд Гільфадоцір, кіраўніца МЗС Ісландыі.
Якія тэмы ўздымаліся?
– Выдача беларусам пашпартоў дэмакратычнай Беларусі. У сакавіку-красавіку адбудуцца кансультацыі з кіраўнікамі МЗС ЕС. Праект ухвалены Еўракамісіяй, але патрэбна падтрымка асобных дзяржаў.
– Спрашчэнне візавага рэжыму і выдачы міграцыйных дакументаў. Ціханоўская прапанавала, каб ад беларусаў перасталі патрабаваць дакументы, якія цяжка атрымаць без наведвання Беларусі, у т.л. апастыль.
– Новы контур бяспекі ў рэгіёне, дзе Беларусь будзе ключавым элементам бяспекі. Таксама Ціханоўская настойвае на стварэнні міжнароднай кааліцыі ў падтрымку незалежнай Беларусі;
– Збор доказаў злачынстваў рэжыму праз Міжнародную платформу па зборы доказаў для Беларусі. 14 лютага адбылася чарговая сустрэча Офіса Ціханоўскай з прадстаўнікамі платформы – для каардынацыі працы.
– Падтрымка палітвязняў, беларускай культуры і адукацыі, незалежных медыяў і рэпрэсаваных беларусаў;
Ціханоўская заклікала спыніць паўзучую гібрыдную акупацыю Беларусі Расіяй, а Еўропу быць рашучай. У далейшым Беларусь павінна выйсці з Саюзнай дзяржавы і АДКБ, нармалізаваць адносіны з суседзямі, далучыцца да Савета Еўропы, і прыняць новую канстытуцыю, якая не дазволіць краіне зноў упасці ў тыранію.