Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі: «Беларусь павінна выйсці з АДКБ і Саюзнай дзяржавы»

Офіс Святланы Ціханоўскай
6 хв.

На русском языке: Тихановская на Мюнхенской конференции: «Беларусь должна выйти из ОДКБ и Союзного государства»

Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Яна гаварыла пра тое, як дэмакратычныя сілы бачаць будучыню Беларусі.

«Я лічу, што дэмакратычныя перамены ў Беларусі стануць найлепшай дапамогай для перамогі Украіны. Сёння я хачу падзяліцца нашым бачаннем зменаў у Беларусі:

1) Беларусь выйдзе з Саюзнай дзяржавы з Расіяй. Пасля 24 лютага мы не бачым перспектываў партнёрства з Расійскай Федэрацыяй. Усе пагадненні паміж рэжымам Лукашэнкі і Расіяй, падпісаныя пасля выбараў 2020 года, павінны быць прызнаныя несапраўднымі. Усе эканамічныя ўгоды з Расіяй павінны быць перагледжаныя з пункту гледжання іх адпаведнасці нашым нацыянальным інтарэсам.

2) Беларусь выйдзе з АДКБ і ваеннага саюза з Расіяй. Мы не павінны быць у адным ваенным саюзе з агрэсарам. Зараз Расія праводзіць гібрыдную акупацыю Беларусі.

3) Беларусь нармалізуе адносіны з іншымі сваімі суседзямі і пачне шырокае рэгіянальнае супрацоўніцтва, асабліва з Украінай, Польшчай і краінамі Балтыі.

4) Беларусь будзе імкнуцца да пашырэння супрацоўніцтва з еўрапейскімі інстытутамі і краінамі-чальцамі ЕС. Беларусь далучыцца да Рады Еўропы. Мы распрацуем доўгатэрміновую стратэгію супрацоўніцтва з ЕС.

5) Беларусь прыме новую канстытуцыю, якая не дазволіць краіне зноў трапіць у тыранію. Мы пабудуем дэмакратычныя інстытуты, каб выключыць злоўжыванне ўладай.

Каб дасягнуць гэтага, нам неабходная міжнародная падтрымка. Таму я заклікаю да стварэння міжнароднай кааліцыі за дэмакратычную і незалежную Беларусь».

Папярэдні матэрыял
Супрацоўніца калгаса распавяла пра ўмовы на ферме. Цяпер яе запалохвае начальства.
Наступны матэрыял
Новыя пашпарты, выхад з Саюзнай дзяржавы і падтрымка беларусаў ад ЗША да Скандынавіі: як уздымалі пытанне беларусаў ў Мюнхене?

Iншыя матэрыялы