Нямецкая фармацэўтычная кампанія Dr. Theiss спыніла закупку рэкламы на дзяржТБ

Dr. Theiss Naturwaren
2 хв.

Яшчэ адна еўрапейская кампанія спыняе паказ рэкламы на беларускім дзяржТВ. На гэты раз гэта Dr. Theiss Naturwaren. Аб гэтым паведамляе праваабарончая арганізацыя Libereco.

Dr. Theiss Naturwaren выпускае розныя лекі, БАДы, а таксама прадае зубную пасту пад брэндам Lacalut, касметыку пад брэндам Medipharma Cosmetics.

Адзначым, што Dr. Theiss Naturwaren уваходзіла ў ТОП-10 сярод заходніх рэкламадаўцаў на дзяржТБ і не збіралася адмаўляцца ад тэлевізійнай рэкламы.

Раней паказ рэкламы на дзяржТБ спынілі такія замежныя кампаніі як Jysk, Mentholatum, Sandоz, Henkel і іншыя.

На русском языке: Немецкая Dr. Theiss заявила, что не остановит рекламу на госТВ в 2021 году

Папярэдні матэрыял
Крыніцы: затрыманні траўматолагаў пачаліся і ў Мінску
Наступны матэрыял
Hesburger закрывае свае рэстараны ў Беларусі

Iншыя матэрыялы