In English:
The German concern Henkel refuses advertising on state TV
На русском языке:
Немецкий концерн Henkel отказывается от рекламы на госТВ
Учора праваабарончая арганізацыя Libereco апублікавала справаздачу аб маніторынгу рэкламы на дзяржаўных тэлеканалах «Беларусь 1», «АНТ» і «СТБ». Трэцяе месца сярод заходніх кампаній па колькасці рэкламы заняў нямецкі хімічны канцэрн Henkel. Ужо сёння ў канцэрне заявілі нямецкаму выданню Frankfurter Allgemein, што не будуць размяшчаць новую рэкламу на дзяржТБ.
«Мы вельмі сур’ёзна ставімся да крытыкі, выказанай у адносінах да гэтай практыкі, і адаптавалі нашу мясцовую маркетынгавую дзейнасць з улікам гэтага», – сказаў прадстаўнік кампаніі Henkel. Гэта азначае, што маркетынгавы бюджэт будзе пераразмеркаваны на іншыя формы рэкламы і каналы.
«Мы больш не бранявалі новы час для рэкламы на дзяржаўным тэлебачанні», – сказаў прадстаўнік Henkel.
Варта адказаць, што акрамя Henkel, у лідары па размяшчэнні рэкламы на дзяржТБ уваходзяць кампаніі Mars і Procter and Gamble.