Нямецкі канцэрн Henkel сыходзіць з Беларусі

Henkel
4 хв.

На русском языке: Немецкий концерн Henkel уходит из Беларуси

У свежай справаздачы Henkel сказана, што канцэрн спыняе сваю дзейнасць у Беларусі. Раней канцэрн заявіў аб сыходзе з Расіі.

«Улічваючы развіццё вайны на Украіне, у сярэдзіне красавіка мы вырашылі спыніць сваю дзейнасць у Расіі. Акрамя таго, мы прынялі рашэнне спыніць сваю дзейнасць у Беларусі», — гаворыцца ў справаздачы.

Нагадаем, у пачатку снежня 2021 года Henkel таксама заявіў аб спыненні закупкі рэкламы на дзяржаўным тэлебачанні. Дарэчы, у Заслаўі знаходзіцца завод падраздзялення будаўнічай хіміі канцэрна Henkel — СТАА «Хенкель Баўтэхнік», які вырабляе сярод іншага будаўнічыя сумесі Ceresit.

Henkel — адзін з найбуйнейшых вытворцаў бытавой хіміі, касметычных і будаўнічых тавараў, у тым ліку такія брэнды як: Persil, Losk, Schwarzkopf, Syoss, Ceresit, «Момант» і іншыя.

Папярэдні матэрыял
ЗША можа пастаўляць зброю па лэнд-лізе не толькі Украіне, але і ўрадам іншых краін Усходняй Еўропы, якія пацярпелі ад уварвання РФ ва Украіну
Наступны матэрыял
Падтрымка Альфа-банка ў InSync часова недаступная

Iншыя матэрыялы