На русском языке:
OpenStreetMap перешел на беларусскую топонимику на территории Беларуси
У верасні мы пісалі, што сярод супольнасці OpenStreetMap (OSM) ішло галасаванне згодна вынікам якога могуць быць зменены правілы і ўсе аб’екты на мапе OpenStreetMap у Беларусі могуць пачаць пісаць на беларускай мове, замест рускай.
У выніку, большасць з супольнасці падтрымала пераход з напісання тапанімікі ў Беларусі з расейскай на беларускую мову. То бок цяпер беларуская мова на тэрыторыі Беларусі на мапе OSM з’яўляецца мовай па змаўчанні. Па-беларуску цяпер будуць пісаць: тапонімы і грамадсказначныя аб’екты, шыльды і гд.
Адмыслоўцы паведамляюць, што новае правіла ўжо прынятае і цяпер праз некалькі тыдняў адбудзецца працэс міграцыі, пасля якога беларускамоўныя назвы з’явяцца на OpenStreetMap.
Нагадаем, што мапа OpenStreetMap выкарыстоўваецца ў Facebook, Instagram, Organic Maps і шматлікіх іншых дадатках, медыйных, некамерцыйных і дзяржаўных установах (у тым ліку ў Беларусі).