Праезд па Беларусі забаранілі польскім грузавікам, але гэта нічога не мяняе

Наша Ніва
4 хв.

На русском языке: Проезд по Беларуси запретили польским грузовикам, но кажется это ничего не меняет

Саўмін унёс змены ў пастанову №247 ад 22 красавіка 2022 года «Аб перамяшчэнні транспартных сродкаў», якой раней забараніў перамяшчэнне па Беларусі грузавікоў і цягачоў на нумарах краін ЕС.

Па новай пастанове №391, забарона на перасоўванне распаўсюджваецца не толькі на грузавікі/цягачы з ЕЗ, але і на:

  • прычэпы (паўпрычэпы), зарэгістраваныя ў Польшчы;
  • легкавыя аўто, зарэгістраваныя ў Польшчы і якія ажыццяўляюць міжнародную перавозку грузаў з накладнымі.

Пры гэтым, як і раней, забарона па сутнасці не азначае закрыццё для іх мяжы, бо яны могуць прыехаць у пункты перагрузкі/перачэпкі, там разгрузіцца і паехаць назад. Легкавыя аўто на польскіх нумарах, згаданыя вышэй, могуць рухацца толькі праз памежны пераход на мяжы з Польшчай.

Нагадаем, што з 1 чэрвеня Польшча закрыла мяжу з Беларуссю для беларускіх і расейскіх грузавікоў. Ну і вось ад Саўміна гэта такія «зваротныя меры».

Дарэчы, пасля паведамлення аб закрыцці мяжы мы цікавіліся ў дальнабойшчыкаў: «А на што гэта ўласна ўплывае?». Прывядзем некалькі адказаў:

🔴 «Па факце мяжа не закрываецца, беларускія прычэпы на загрузкі ўжо амаль і не прыязджалі. Транспарт стане даражэйшым, кошты на перавозкі вырастуць»;

🔴 «РБ і РФ грузавікі ўжо даўно не едуць праз польскую мяжу, як быццам навіна з мінулага года. На гэтай схеме з перачэпамі ў выніку выйграў толькі Белтаможсервіс і беларускія перавозчыкі, таму што ТЛЦ каля межаў (дзе адбываецца перачэпка) і ўсе крамы, кавярні і абменнікі там пад Белтаможсервісам. Грошы ідуць ім. Паліва там каштуе амаль як у ЕС – 3.58, + 37 руб. за электронную чаргу, 370 рублёў за пломбу і г.д».

Папярэдні матэрыял
Pornhub перастаў адкрывацца ў некаторых карыстальнікаў у Беларусі
Наступны матэрыял
Reform.by атрымаў узнагароду Free Media Awards «за асвятленне сітуацыі ў Беларусі»

Iншыя матэрыялы