In English:
Rebels in the DRC seized Belarusian Berkut UAVs and Su-25, which had been repaired in Baranavichy
На русском языке:
Повстанцы в ДР Конго захватили беларусские БПЛА «Беркут» и Су-25, который ремонтировали в Барановичах
Выданне reform.by звярнула ўвагу на публікацыю Руандыйскага агенцтва вяшчання, якое ўвечары 30 студзеня апублікавала фатаграфіі тэхнікі і зброі, захопленай паўстанцамі з групоўкі М23 у аэрапорце Гомы (Дэмакратычная Рэспубліка Конга).
Фото: rba.co.rw
На фатаграфіях, зробленых у адным з ангараў аэрапорта, можна заўважыць каля 20 грузавых кантэйнераў з беларускімі беспілотнікамі-пасткамі «Беркут-БМ».
Фото: rba.co.rw
Пра тое, што гэта менавіта беларускі «Беркут» сведчыць характэрны наканечнік на насавой частцы БПЛА, чырвоныя біркі (якія, дарэчы, з аліэкспрэс), блакатары з ключом на крылах і г.д. Акрамя гэтага, на дне адной са скрынь яшчэ і ляжыць «этыкетка» на рускай.
Таксама на фатаграфіі патрапіў і галоўны трафей паўстанцаў — штурмавік Су-25 (FG-505). Цікава тое, што менавіта гэты самалёт у 2018 г. праходзіў рамонт і мадэрнізацыю на “558 АРЗ” у Баранавічах.
Фото: rba.co.rw
Тады паведамлялася, што самалёт абсталявалі апаратурай індывідуальнай радыётэхнічнай абароны (АРТЗ) «Сатэліт» (распрацоўка Баранавіч). І так, Су-25 (FG-505) — гэта былы штурмавік ВПС Украіны, які ўкраінцы прадалі ў ДРК у 2012 годзе.
Фото: rba.co.rw
Ну і нагадаем, што менавіта ў ДРК у 2021 г. па падазрэнні ў гандлі зброяй быў затрыманы Аляксандр Зінгман, а менш чым праз 2 тыдні яго адпусцілі. Мікалай Халезін тады пісаў, што амерыканцы не змаглі ў неабходны тэрмін падрыхтаваць поўны пакет дакументаў па нелегальных здзелках Зінгмана, і ён з’ехаў з краіны — у Зімбабвэ.