In English:
An alleged wanted poster for «the person who committed crime in Machulishchy» is being spread in chat rooms. It’s almost definitely fake news
На русском языке:
По чатам раскидывают якобы ориентировку МВД на «совершившего преступление в Мачулищах». Почти наверняка это вброс
Да арыентоўкі, якую ўвесь дзень раскідваюць па чатах, ёсць шэраг пытанняў. Але яким чынам ў розных чатах і каналах можна знайсці мінімум 5-6 версій?
Калі гэта сапраўды рэальная папера на пошук мужчыны, які «здзейсніў асабліва цяжкае злачынства ў г.п. Мачулішчы», то чаму дадзеныя розныя? У адной узгадваюць колер машыны, у іншай не, у трэцяй ён толькі высвятляецца.
І чаму колькасць сімвалаў у нумары аўто ў розных арыентоўках то 7 (5 КС 5513), то 8 (5 КСТ 5513)?
Але галоўнае, што кідаецца ў вочы, дык тое, што нейкі Мікалай адразу аказаўся «ураджэнцам Крыму».
Не ведаем, ці рэальныя гэта арыентоўкі, ці не, але бачачы цэлы дзень, як інтэнсіўна гэта раскідвалі па чатах, то прыходзяць на розум шэраг думак:
1. Гэта проста ўкід, які спецыяльна ўкінулі для адцягнення ўвагі.
2. 5-6 версій дакумента (а можа і больш) маглі быць спробай знайсці сліў.
3. Фраза «ўраджэнец Крыма» напісана не проста так, а каб адначасна перавесці стрэлкі на ўкраінцаў і ніхто не казаў, што гэта была праца беларускіх партызан.
Ну, і так, безумоўна, можа быць і версія, што паперы рэальныя, проста ў МУС кожны выкрэслівае і дапісвае ў арыентоўцы, што жадае.
Дарэчы, на пытанне «Люстэрка», ці звязаны гэты мужчына з дыверсіяй ў Мачулішчах, кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў адказаў адмоўна.
«Нам гэты твар не знаёмы. Хто ён такі, я не ведаю. У іх задача – усталёўваць падазраваных, а дзе яны яго ўсталявалі, не распавядаюць, бог яго ведаюць. Выпадкова праходзіў па вуліцы, і вось яны яго падазраюць», – пракаментаваў Азараў.