На русском языке:
По югу Беларуси пронёсся ураганный ветер с песком: повреждены заборы, деревья, билборды
Сёння вечарам у Мазыры была пясчаная бура. Як паведамляе «Флагшток», моцны вецер выкарчоўваў дрэвы, ламаў рэкламныя шчыты, платы і кіёскі.
Пазней стала вядома, што ў аграгарадку Урыцкае пад Гомелем вецер сарваў частку абліцоўвання жылога дома.
Па словах мясцовых жыхароў, па фасадзе пайшлі расколіны і абліцоўванне дома проста развалілася. Паведамляецца, што на месцы працуюць экстранныя службы і разбіраюць завалы.