Святлана Ціханоўская сустрэлася з генсекам НАТА

Объединенный Переходный Кабинет
4 хв.

Стала вядома, што лідэр дэмсіл Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з генсекам НАТА Енсам Столтэнбергам.

Таксама Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц НАТА, на якім ішла размова аб крызісе ў Беларусі і перспектывах дыялогу паміж дэмсіламі і НАТА.

«Я радая, што гэта сустрэча адбылася, і што ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялог. У падмурак Альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права.

Я думаю, для кожнай еўрапейскай краіны неабходна выбудоўваць паважлівыя, канструктыўныя адносіны з НАТА. Гэта важна для нацыянальных інтарэсаў і падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Мне б хацелася, каб Беларусь успрымалі як надзейнага мірнага прадказальнага партнёра», — сказала Тихановская.

Папярэдні матэрыял
«Наша моц – у святле і веры, якія мы нясём праз цемру, нягледзячы ні на што». Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Вялікаднем
Наступны матэрыял
У Беларусі аб'яўлена праверка падраздзяленняў, здольных прымяняць тактычную ядзерную зброю

Iншыя матэрыялы