На русском языке:
По Украине было выпущено 75 ракет, информации о запусках из РБ — нет
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны заявіў, што з раніцы РФ запусціла 75 ракет па тэрыторыі Украіны, з іх 41 збілі СПА.
Адзначым, што ў паведамленні кіраўніка ўкраінскага ведамства няма ні слова аб запусках ракет або магчымых дронаў з тэрыторыі Беларусі. Нічога пра запуск ракет з тэрыторыі РБ не сказаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім ранішнім звароце, адзначыўшы, што мэтай ракетных абстрэлаў з’яўляюцца абʼекты энергаінфраструктуры і людзі. Акрамя таго, інфармацыі аб запусках ракет/дронаў з паветра ці з зямлі няма і ў маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн». У сукупнасці гэта, на дадзены момант, не пацвярджае шматлікія паведамленні ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах аб абстрэле з тэрыторыі Беларусі.
Нагадаем, што калі вы назіраеце любую ваенную актыўнасць у Беларусі, праезд тэхнікі, пралёт знішчальніка/бамбавіка ці запускі ракет, то неадкладна паведамляйце пра гэта ў @HajunBYbot.
Ваша інфармацыя вельмі дапамагае аператыўна папярэджваць украінцаў аб пагрозе з боку РБ і верыфікаваць розныя неправераныя сцвярджэнні.