Пачаліся слуханні справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе

Аб'яднаны Пераходны Кабінет
4 хв.

На русском языке: Начались слушания отчетов представителей Объединенного переходного кабинета в Координационном совете

За імі можна сачыць анлайн прама цяпер. У гэты час са справаздачай выступае прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык. А 16:30 пачнецца справаздача прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Валерыя Сахашчыка.

Кабінет прыводзіць факты пра дзейнасць прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета, які ўзначальвае Аліна Коўшык:

▪️ Фіналізуецца падрыхтоўка стратэгіі нацыянальнага адраджэння Беларусі і дарожная мапа па яе рэалізацыі;

▪️ Наладжана супрацоўніцтва з парламентамі і профільнымі міністэрствамі розных краін, здзейснена 20+ замежных працоўных візітаў;

▪️ Захавана прызнанне беларускіх дыпломаў у Польшчы, нягледзячы на тое, што рэжым лукашэнкі ў аднабаковым парадку разарваў адпаведнае пагадненне;

▪️ Ідзе праца па стварэнні сеткі беларускіх суботніх школак у Польшчы і па захаванні беларускіх ліцэяў на Падляшшы;

▪️ Падрыманае стварэнне сеткі рэалізацыі беларускіх кніг за мяжой, пашырэння даступнасці беларускай кнігі ў электронным і папяровым выглядзе;

▪️ Ініцыявана абвяшчэнне 2023 году Годам беларускай мовы, а таксама пераведзена справаводства і камунікацыя Кабінета на беларускую мову.

Cачыць за слуханнямі можна тут.

Папярэдні матэрыял
ПВК «Вагнер» узводзіць фартыфікацыі на «Асіповіцкім» палігоне
Наступны матэрыял
Больш за 58 000 беларусаў жывуць у Літве: за паўгода колькасць беларусаў вырасла амаль на 10 000

Iншыя матэрыялы