Украіна, Ісландыя, Нарвегія і яшчэ 5 краін пашырылі санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі

Рада ЕС
3 хв.

На русском языке: Украина, Исландия, Норвегия и ещё 5 стран расширили санкции против режима в Беларуси

Як паведамляе прэс-служба Рады ЕС, да апошняга санкцыйнага пакета Еўрасаюза ад 3 жніўня далучыліся яшчэ 8 краін.

Гаворка ідзе пра Паўночную Македонію, Чарнагорыю, Албанію, Украіну, Боснію і Герцагавіну, Ісландыю, Ліхтэнштэйн і Нарвегію, якія пашырылі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі яшчэ на 38 фізічных асоб, уключаючы суддзяў, пракурораў і прапагандыстаў (Гігін, Лебедзева, Пуставой і на 3 юрасобы:

  • Белнафтахім,
  • ААТ «БМЗ – кіруючая кампанія холдынгу «БМК»,
  • Мінскі электратэхнічны завод імя У. І. Казлова.
Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 20 жніўня
Наступны матэрыял
У Мінск прыехаў старшыня так званага «ўрада ДНР»

Iншыя матэрыялы