In English:
The trial on the case on «conspiracy to seize power» starts today
На русском языке:
Начался процесс по делу о «заговоре с целью захвата власти» над Федутой, Костусевым и Зенковичем
З’явіліся фота і відэа з Аляксандрам Фядутам, Рыгорам Кастусёвым і Юрыем Зянковічам з залы суда. Сёння пачынаецца працэс па справе аб «змове з мэтай захопу ўлады».
Працэс па іх справе зрабілі адкрытым. Пра гэта паведаміла дачка Рыгора Кастусёва: «Сябры, паседжанне афіцыйна зроблена адкрытым!!!! У каго ёсць жаданне i магчымасць, а 14 гадзiне падʼязджайце. Будынак Мiнскага раённага суда на Маякоўскага».
Нагадаем, што першапачаткова паведамлялася, што суд будзе зачынены. Працэс па справе аб «змове з мэтай захопу ўлады» праходзіць у дачыненні да Аляксандра Фядуты, Юрыя Зянковіча, Рыгора Кастусёва, Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука.