На русском языке:
Под Гомелем видели падающий метеорит?
Гомельскае выданне «Флагшток» паведамляе, што ў раёне 22:00 19 красавіка жыхары Гомеля і Мазыра бачылі ў небе яркую выбліск.
«Назіральнікі заўважылі светлавы выбліск: жоўта-сіняга ці жоўта-зялёнага колеру. З Гомеля ён назіраўся ў напрамку поўдня, у Мазыры – у паўднёва-ўсходнім напрамку. Гэты эфект быў заўважаны цягам трох секунд», – піша «Флагшток».
Характэрна, што прыкладна ў той жа час магутную ўспышку зафіксавалі і многія жыхары Кіева. У сацсетках публікуюць відэа і фота, якія былі зняты ў 21:57. Карыстальнікі выказваюць меркаванне, што гэта быў спутнік ці метэярыт, які падае.
Хммм. Я конечно не спец. Но это больше похоже на метеорит или спутник какой то. То есть с неимоверный высоты . Киев. pic.twitter.com/MsU8OJwmYm
— Olga🇩🇪🇺🇦Безумцы в очередь и на# (@Mensch_bleiben) April 19, 2023
Пра тое, што падзенне было відаць у Гомелі, пацвярджаюць і многія мясцовыя жыхары ў сацсетках:
- «Бачылі, было дзве ўспышкі, падобна балід згарэў, але не факт»;
- «Пацвярджаю сам бачыў, чакаем інфу дзе ўпаў ці праляцеў, спадзяюся міма, але вельмі блізка проста п***ц. Падумаў шча як лясне, адразу думка, дзе сховішча»;
- «Таксама бачыла ў Навабеліцы, было страшна прыгожа»;
- «Пасля ўспышкі быў яркі чырвоны след і не дакранаючыся да зямлі ўсё знікла»;
Акрамя таго, беларусы пішуць, што ўспышка была бачная таксама ў Брагіне, Доўску, Клімаўцы і Лоеве.
Нягледзячы на тое, што пакуль няма дакладных звестак, што гэта было. Некаторыя мяркуюць, што гэта мог быць не метэарыт, а 270-кілаграмовы спадарожнік NASA RHESSI, які вывучаў Сонца з 2002 года, пакуль яго не вывелі з эксплуатацыі ў 2018 годзе. Літаральна ўчора СМІ паведамлялі, што гэты спадарожнік павінен упасці на Зямлю 20 красавіка.
Калі ў вас ёсць фота/відэа ўспышкі над Беларуссю ў раёне 22:00 – дасылайце нам у @motolko_bot